Пры гэтым удзел у мясцовых выбарах Партыя БНФ разглядае ў якасці чарговага этапу падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.
Партыя БНФ мае намер узяць удзел ва ўсіх этапах кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, якія пройдуць не пазней за 23 сакавіка 2014 года, каб "паказаць грамадству праграмную і персанальную альтэрнатыву цяперашнім уладам", гаворыцца ў рашэнні, прынятым 6 красавіка на пасяджэнні сойма партыі ў Мінску.
Паводле слоў старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, вопыт удзелу ў папярэдніх кампаніях па выбары дэпутатаў мясцовых саветаў і Палаты прадстаўнікоў сведчыць, што ў сённяшніх умовах выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі.
У той жа час, мяркуе сойм, удзел у выбарах уяўляе легітымную магчымасць для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, што можна выкарыстаць у якасці элемента кампаніі па вызначэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.
На мясцовых выбарах Партыя БНФ будзе імкнуцца як мага шырэй выкарыстоўваць магчымасці па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі розных узроўняў, а таксама працягваць працу па правядзенні лакальных і агульнанацыянальных кампаній у абарону інтарэсаў грамадзян Беларусі.
"Выбары здольныя стаць кампаніяй, у якой мы можам паказаць насельніцтву наш патэнцыял і прапановы", — лічыць Янукевіч. Ён таксама адзначыў, што "ёсць пэўная верагоднасць, што мясцовыя выбары могуць адбыцца ў студзені 2014 года, а дата іх правядзення — прызначана ў кастрычніку гэтага года".
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/194/20429
Текущая дата: 29.11.2024