Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв`ю тэлеканалу Russia Today падчас візіту ў Санкт-Пецярбург 15 сакавіка, адказваючы на пытанне, чаму за "19 гадоў у Беларусі не з`явілася ніводнай моцнай альтэрнатыўнай фігуры".
"Ну, напэўна, пакуль дзейная фігура моцная. Таму вы ў цені яе не бачыце іншых фігур", — сказаў Лукашэнка, папрасіўшы прабачэння "за нясціпласць". У той жа час у краіне ёсць "палітыкі апазіцыйныя так званыя", якіх прэзідэнт называе "пятай калонай", бо, на яго думку, "яны працуюць не на сваю краіну".
"І ідэі ў іх тых, хто іх фінансуе на іх карысць. Гэта што, нармальна? Які народ будзе любіць такую апазіцыю? Але вы не хвалюйцеся, прыдзе час, з`явяцца і лідары", — перакананы Лукашэнка.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, сваіх палітычных апанентаў на апошніх прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе ён усур`ёз не ўспрымаў: "Яны паказалі, хто яны ёсць. І, ведаеце, 10 альтэрнатыўных кандыдатаў. Колькі яны там набралі, 1,5 ці 2%. Вось іх рэйтынг. Ну няхай, іх задушылі і гэтак далей і гэтак далей. 5%".
"Як іх усур`ёз успрымаць, калі яны выходзяць і нясуць такую ерась, што нават народ іх не ўспрымае, — сказаў Лукашэнка. — Прычым у адкрытым, прамым эфіры. Мы ж ужо нікога не закрывалі. Нават калі яны парушэнні Канстытуцыі… ўсіх клікалі ўзяць у рукі кайло і вілы і ісці ламаць, крышыць на плошчу. Ну, прыйшло 800 чалавек. З іх 400 пастаянных апазіцыянераў. Вось і ўсё. Праўда, пачалі ламаць і крышыць Дом урада".
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 18 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/195/19952
Текущая дата: 08.11.2024