Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўкараняецца сацыяльны патранат



Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка на online канферэнцыі.

Паслуга сацыяльнага патранату прадугледжана законам "Аб сацыяльным абслугоўванні", які ўступіў у сілу з 2013 года. У адпаведнасці з законам сацыяльны патранат - гэта дзейнасць па суправаджэнню грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, накіраваная на яе пераадоленне, аднаўленне нармальнай жыццядзейнасці, мабілізацыю і рэалізацыю ўласнага патэнцыялу грамадзян для асабістага і сацыяльнага росту.

"Інакш кажучы, гэта ахоўная апякунская сістэма, якая ўстанаўліваецца для прадастаўлення розных відаў сацыяльнай дапамогі і падтрымання грамадзян і сем`яў, а таксама кантролю за тым, як гэтыя працэсы ажыццяўляюцца, - растлумачыла Марына Арцёменка. - Сацыяльны патранат разлічаны на сем`і, якія перажываюць крызіс і знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, не могуць самастойна вырашыць свае праблемы і справіцца з псіхалагічнымі нагрузкамі".

Для дапамогі кожнай канкрэтнай сям`і будуць прыцягвацца розныя спецыялісты, дзяржаўныя органы і арганізацыі.

Пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2012 года нумар 1218 зацверджаны Пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі. Вызначаны віды сацыяльнага патранату і перыядычнасць яго ажыццяўлення.

"У распрацаваных Мінпрацы і сацабароны нарматыўных дакументах рэгламентаваны парадак аказання сацыяльных паслуг, у тым ліку паслугі сацыяльнага патранату, а таксама вызначана кампетэнцыя мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па стварэнню патранатнага савета, - сказала спецыяліст. - Цяпер дакументы праходзяць абавязковую юрыдычную экспертызу ў Міністэрстве юстыцыі."

26 сакавіка 2013, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/195/20161
Текущая дата: 29.11.2024