Адпаведныя пытанні абмяркоўваліся 19 сакавіка ў Мінску на сустрэчы памочніка Прэзідэнта Беларусі Усевалада Янчэўскага з дэлегацыяй экспертаў з Рэспублікі Карэя.
Мэта візіту, які прадоўжыцца амаль два тыдні, - дэталёвае вывучэнне гісторыі, бягучага стану і планаў развіцця электроннага ўрада ў Беларусі па розных галіновых і тэматычных напрамках. Карэйскія эксперты дапамогуць у фарміраванні дарожнай карты пабудовы электроннага ўрада з улікам існуючых перадавых тэхналогій і напрацовак. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі кампаніі Samsung SDS, Карэйскага агенцтва па пытаннях інфармацыйнага грамадства (NIA) і Карэйскай службы па сертыфікацыі інфармацыі (KICA).
Прыезд карэйскай дэлегацыі з`яўляецца рэалізацыяй дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту беларускай дэлегацыі на чале з памочнікам Прэзідэнта Усеваладам Янчэўскім у Рэспубліку Карэя ў снежні 2012 года.
Паводле ацэнак ААН, Рэспубліка Карэя ў сферы стварэння электроннага ўрада займае першае месца ў свеце.
Кампанія Samsung SDS з`яўляецца адным з буйнейшых пастаўшчыкоў інфармацыйна-камунікацыйных паслуг і мае ўласныя распрацоўкі і рашэнні ў пабудове сістэмы электроннага ўрада. У прыватнасці, амаль 50 працэнтаў работ па арганізацыі такой сістэмы ў Рэспубліцы Карэя былі выкананы менавіта гэтай кампаніяй.
Выступаючы на міжнародным семінары, прысвечаным пытанням фарміравання і развіцця электроннага ўрада і нацыянальнай інфраструктуры ІКТ, міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей адзначыў, што створаная ў Беларусі інфраструктура дае магчымасць рэалізаваць праекты ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Міністр выказаў удзячнасць карэйскай дэлегацыі за наведванне Рэспублікі Беларусь.
Семінар з удзелам карэйскіх экспертаў і беларускіх спецыялістаў на тэму выпрацоўкі нацыянальнай палітыкі і планавання ў сферы электроннага ўрада, нацыянальнай ІКТ-інфраструктуры і тэхнічных аспектаў папулярызацыі электроннага ўрада праходзіць у Мінску з 19 па 20 сакавіка.
19 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/196/20004
Текущая дата: 29.11.2024