Адпаведная пастанова прынята прэзідыумам Савета Рэспублікі і апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Лідзія Ярмошына працуе ў складзе Цэнтрвыбаркама з 1992 года, на пасадзе старшыні — з 1996 года.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ўзнагароджана ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі "за заслугі ў развіцці заканадаўства, ва ўмацаванні дэмакратыі і дзейнасць па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян".
Пасля парламенцкіх выбараў 2004 года Савет Еўрасаюза ўнёс Ярмошыну ў спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Унесеным у спіс чыноўнікам забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах Еўрасаюза, калі такія ёсць, павінны быць замарожаны.
Лідзія Ярмошына сцвярджае, што ЦВК Беларусі абсалютна свабодная ў сваіх рашэннях. У інтэрв`ю ў кастрычніку 2012 года кіраўнік ЦВК заявіла, што за ўвесь час працы яна "не атрымала, напэўна, ніводнага даручэння ад кіраўніка дзяржавы, не лічачы даручэнняў прадставіць законапраекты ў парламенце або падрыхтаваць папраўкі ў іх". "Што ж да даручэнняў, як праводзіць выбары, такія ўказанні Цэнтральнай камісіі з боку кіраўніка дзяржавы ніколі не паступалі", — падкрэсліла Ярмошына.
Пры гэтым яна не адмаўляе, што з`яўляецца "чалавекам каманды" прэзідэнта. "Я думаю, гэта падрывае давер толькі ў тых, хто ацэньвае сітуацыю павярхоўна. Кожны чыноўнік з`яўляецца членам чыёйсьці каманды, ён проста не можа быць свабодны. Ні ў воднай краіне", — пераканана кіраўнік ЦВК.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 18 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/197/18982
Текущая дата: 08.11.2024