Белорусский портал в Казахстане

Тры першыя пункты прыёму выкарыстаных люмінесцэнтных лямпаў і батарэек адкрыліся ў Мастах



У г.Масты (Гродзенская вобласць) адкрыты тры першыя пункты прыёму небяспечных адходаў, паведаміў каардынатар інфармацыйнай дзейнасці ПРААН у Беларусі Уладзіслаў Хількевіч.

Пункты прыёму небяспечных адходаў размешчаны на тэрыторыі вытворчых баз Мастоўскага РУП ЖКГ. Жыхары горада цяпер могуць здаваць на бяспечнае захоўванне выкарыстаныя люмінесцэнтныя лямпы і батарэйкі. Спецыяльныя кантэйнеры для захоўвання і збору небяспечных адходаў былі закуплены ў рамках сумеснага праекта Еўрасаюза і Праграмы развіцця ААН "Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь".

Паводле даных даследаванняў, 0,25 працэнта камунальных адходаў складаюць небяспечныя адходы. Да іх адносяцца люмінесцэнтныя і энергазберагальныя лямпы, батарэйкі і інш. Як мяркуюць, кожны год на палігоны рэспублікі паступае да 8 тыс.т небяспечных адходаў. З іх батарэйкі і лямпы складаюць каля 50 працэнтаў (да 4 тыс.т у год).

Вялікая колькасць энергазберагальных лямпаў і шчолачных батарэек, што рэалізуюцца насельніцтву, маюць у саставе пару ртуці. Таму адсутнасць эфектыўнай сістэмы збору небяспечных адходаў можа прывесці ў будучым да істотнага павелічэння аб`ёмаў захавання на палігонах Беларусі, а гэта значыць, павялічыцца негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе.

"Збор батарэек і люмінесцэнтных лямпаў на спецыяльных пунктах прыёму дасць магчымасць знізіць паступленне ртуці і яе злучэнняў у навакольнае асяроддзе, - адзначыла кіраўнік праекта ЕС/ПРААН Вольга Чаброўская. - Усе сабраныя адходы будуць накіраваны на абясшкоджванне і перапрацоўку".

Ртуць і яе злучэнні адносяцца да надзвычай небяспечных таксічных рэчываў (I клас небяспекі), якія маюць значную лятучасць. Небяспечнае дзеянне ртуці і яе злучэнняў можа ўзнікнуць у выпадку механічнага пашкоджання лямпаў і іншых ртуцьзмяшчальных прыбораў пры іх няправільным выкарыстанні, складзіраванні, захоўванні і перавозцы на ўтылізацыю. Адпрацаваныя і няспраўныя з непашкоджанымі карпусамі (шклянымі колбамі) лямпы і прыборы разглядаюцца ў якасці патэнцыяльна небяспечных ртуцьзмяшчальных адходаў, якія патрабуюць рэгламентаваных умоў збору, захоўвання і транспарціроўкі на спецыялізаванае прадпрыемства па прыёму і перапрацоўцы адходаў, маючае адпаведную ліцэнзію.

22 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/197/19090
Текущая дата: 08.11.2024