Больш як 80 з іх адбываюць пакаранне ў турме № 8 у Жодзіне.
Пра гэта расказваецца ў матэрыяле "Прыгавораныя па жыцці", апублікаваным у апошнім нумары газеты МУС Беларусі "На страже".
Паводле слоў начальніка атрада па арганізацыі выканання пакарання ў выглядзе пажыццёвага зняволення Васіля Занкевіча, у турме ёсць раней судзімыя і несудзімыя, зусім непісьменныя і тыя, у каго не адзін дыплом аб вышэйшай адукацыі.
"Самаму старэйшаму пастаяльцу турмы было 60 гадоў, калі яго перавялі на палепшаныя ўмовы ўтрымання ў ПЧ-13 у Глыбокае: прагулкі даўжэй, пасылак, перадач і спатканняў больш, а замест камеры — жылое памяшканне казармавага тыпу, — гаворыць супрацоўнік пенітэнцыярнай сістэмы. — Такая магчымасць з`яўляецца ва ўсіх жодзінскіх пажыццёвікаў пасля дзесяці гадоў знаходжання ў турме пры ўмове адсутнасці сур`ёзных парушэнняў правіл унутранага распарадку. Яшчэ праз дзесяць гадоў адміністрацыя калоніі мае права хадайнічаць перад судом пра замену пажыццёвага зняволення на пэўны тэрмін пазбаўлення волі".
У матэрыяле расказваецца, што "ў "васьмёрцы" спецкантынгент сочыць за навінамі з тэлепраграм і друкаваных выданняў, спадзеючыся на паслабленні ў заканадаўстве. Акрамя таго, вывучаюць мовы, выпісваюць з прапанаванага каталога літаратуру. Раз на дзесяць дзён сядзельцам выдаюцца кнігі і прэса з турэмнай бібліятэкі. Як правіла, пачынаюць з лёгкіх рэчаў, але потым задумваюцца пра жыццё і пераходзяць на класіку. Папулярныя Дастаеўскі, Пушкін, Купрын, Бунін, гістарычныя творы".
У камерах у зняволеных ёсць разетка, радыёкропка, кнопка выкліку дзяжурнага кантралёра. Кожныя 15 хвілін дзяжурны глядзіць у вочка. Пасля адбою хадзіць па камеры забаронена. Можна хіба што схадзіць па патрэбе. Асвятленне ноччу слабое, але яго дастаткова, каб супрацоўнікам весці назіранне, а зняволеным спакойна спаць. Парушальнікаў рэжыму ўтрымання могуць змясціць у штрафны ізалятар на тэрмін да 10 сутак.
Рэжым надзвычай суровы, адзначаецца ў матэрыяле. За межамі жылога сектара асуджаным з пазнакай "ПЗ" на робе перамяшчацца дазволена, сагнуўшыся напалову, ногі шырэй за плячы, рукі ў наручніках ззаду, высока паднятыя, пальцы растапыраныя. Паднімаць галаву, разгінацца забаронена, каманды выконваюцца неадкладна, кожнага асуджанага суправаджаюць два кантралёры з сабакам. Прагулка ў асуджаных — 30 хвілін. Дворык для прагулак — такая ж камера, толькі замест столі — краты.
У год зняволенаму пажыццёва дазваляецца адна пасылка да 30 кг, два кароткатэрміновыя спатканні да чатырох гадзін, два разы на месяц можна атаварыцца ў магазіне ізалятара па безнаяўным разліку. Магчыма атрыманне кніжнай бандэролі і рэчавай перадачы.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/197/19319
Текущая дата: 29.11.2024