Белорусский портал в Казахстане

Пагранічнік, які не паведаміў аб шведскім самалёце, прыгавораны да двух гадоў калоніі



Аб гэтым паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Пагранічнік, які, парушыўшы службовыя абавязкі, не далажыў аб шведскім самалёце, які парушыў дзяржаўную граніцу Беларусі, прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

4 студзеня быў вынесены прыгавор адным з ваенных судоў ваеннаслужачаму пагранічніку, які прызнаны вінаватым па ч.2 арт.453 (Парушэнне правіл нясення пагранічнай службы) КК Беларусі ў тым, што не паведаміў у адпаведнае падраздзяленне Мінабароны аб факце перасячэння граніцы.

Як паведамлялася, 4 ліпеня 2012 года каля 05 гадз 57 мін. падданыя Каралеўства Швецыя на лёгкаматорным самалёце на гранічна малой вышыні з боку Літвы паблізу населенага пункта Баранавічы Іўеўскага раёна незаконна перасеклі дзяржаўную граніцу Беларусі. У ходзе палёту над тэрыторыяй Беларусі экіпажам былі выкінуты плюшавыя медзведзяняты. Пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы самалёт быў своечасова выяўлены пагранічным нарадам, які знаходзіўся на граніцы. Аб гэтым здарэнні нарад далажыў дзяжурнаму пагранічнаму пасту "Суботнікі", які ўваходзіў у склад нарада па ахове дзяржаўнай граніцы. Дзяжурны пагранпаста, парушыўшы ўстаноўлены парадак, па ўласнай нядбайнасці, не перадаў прынятае данясенне аб назіранні паветранай цэлі - лятальнага апарата над дзяржаўнай граніцай ў падраздзяленне ВПС і ППА Узброеных Сіл Беларусі і вышэйстаячаму дзяжурнаму пагранічнага атрада. Паколькі апавяшчэнне адсутнічала, падраздзяленні проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі не былі пераведзены ў рэжым павышэння ступені баявой гатоўнасці, не выявілі і не спынілі парушэнне дзяржаўнай граніцы Беларусі замежным паветраным суднам.

18 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/197/19472
Текущая дата: 29.11.2024