Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Брылёва Валерыя Анатольевіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
Дамаценку Фёдара Аляксандравіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Мінску;
Ліса Анатоля Васільевіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці;
Давыдава Уладзіміра Аляксандравіча - суддзёй і старшынёй Беларускага ваеннага суда;
Кіенку Алега Барысавіча - суддзёй і старшынёй гаспадарчага суда Віцебскай вобласці;
Шаўцова Сяргея Міхайлавіча - старшынёй Гомельскага абласнога суда;
Молчана Андрэя Леанідавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ па сумяшчальніцтву;
Сцепаненку Васіля Аляксеевіча - першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях.
Прэзідэнт даў згоду на назначэнне:
Ласіцкага Ігара Генадзьевіча - намеснікам міністра аховы здароўя;
Кляца Андрэя Анатольевіча - кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста;
Лісоўскага Мікалая Віктаравіча - старшынёй Аршанскага райвыканкама;
Шулейкі Юрыя Вітольдавіча - намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама;
Худыка Андрэя Паўлавіча - старшынёй Гродзенскага гарвыканкама;
Ложачніка Сяргея Васільевіча - старшынёй Шчучынскага райвыканкама;
Яхнаўца Аляксандра Дзмітрыевіча - старшынёй Маладзечанскага райвыканкама;
Бондара Юрыя Паўлавіча - рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў";
Караля Андрэя Дзмітрыевіча - рэктарам установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы";
Шылы Івана Мікалаевіча - рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт";
Лобача Мікалая Іванавіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод";
Іванова Віктара Сяргеевіча - членам Брэсцкага аблвыканкама;
Сухарукава Паўла Якаўлевіча - членам Гродзенскага аблвыканкама.
Звяртаючыся да назначаных памочнікаў Прэзідэнта - галоўных інспектараў па Мінску і Гомельскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яны павінны "вельмі аб`ектыўна, сумленна характарызаваць абстаноўку, якая складваецца ў рэгіёнах, і своечасова інфармаваць аб сітуацыі кіраўніка дзяржавы". "Вы не падручныя губернатараў, але і не ворагі і не сапернікі. Вы вачамі Прэзідэнта павінны бачыць тую сітуацыю, якая складваецца ў гэтым выпадку ў Мінску і Гомельскай вобласці. І там, і там праблем хапае, але асабліва мяне насцярожвае Мінск", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржаве патрэбны новыя людзі са свежым поглядам на сітуацыю, праблемы, якія існуюць, і самае галоўнае - людзі, якія ўмеюць вырашаць гэтыя праблемы, можа, і нестандартнымі метадамі.
Прэзідэнт таксама папрасіў не зацягваць вырашэнне пытання з назначэннем пасла ў Казахстане (Валерый Брылёў узначальваў беларускую дыпмісію ў гэтай краіне да назначэння на пасаду памочніка кіраўніка дзяржавы). "Гэта важная для нас краіна, важнейшы напрамак супрацоўніцтва, асабліва ва ўмовах іх мадэрнізацыі эканомікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ставячы задачы перад кіраўнікамі мясцовых выканаўчых органаў, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што час цяпер няпросты. "І складанасць гэта не ў тым, што мы чагосьці не можам або ў нас невырашальныя праблемы, а ў тым, што значна ўзмацняецца канкурэнцыя ў свеце наогул і ў эканоміцы, а ў сувязі з гэтым і ў палітыцы. У аснове заўсёды ляжыць эканоміка, і ўсіх канфліктаў: і палітычных, і гарачых ваенных. Таму нам як ніколі раней трэба праз эканоміку ўмець абараніць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны. А яны - у плоскасці дзейнасці вертыкалі ўлады і перш за ўсё людзей, якія працуюць на месцах", - лічыць Прэзідэнт.
Звяртаючыся да кіраўнікоў устаноў адукацыі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "вялікіх праблем у ВНУ няма, але звычайных - больш чым дастаткова".
"Нам трэба дашліфаваць усё тое, што мы калісьці пачалі рабіць, аж да арганізацыйных момантаў. Я маю на ўвазе скарачэнне тэрмінаў навучання, выбару тых прадметаў, якія патрэбны, каб мы не прымушалі студэнтаў працаваць па прынцыпу "здаў залік і забыў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Я лічыў, што тут будзе не фармальны рух наперад, а разумны, і не з нейкіх ведамасных падыходаў, што там гадзін не хопіць камусьці. Трэба жыць дзяржаўнымі інтарэсамі", - дадаў Прэзідэнт.
"Мы вельмі добра ведаем, што там лішняе, што трэба пакінуць, а што дабавіць. Але скарачацца трэба. І ў гэтым напрамку працэс пайшоў", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сур`ёзную ўвагу неабходна звярнуць і на якасць навучання. Паводле яго слоў, у навучальных установах усё яшчэ назіраюцца факты расхлябанасці, безадказнасці, фармальнага падыходу да справы.
Прэзідэнт таксама акцэнтаваў увагу на сваім патрабаванні арыентаваць навучанне студэнтаў на практыку.
"Самае галоўнае - гэта практыка. Палавіну часу, асабліва студэнты сельскагаспадарчых ВНУ, іншых прыкладных спецыяльнасцей, павінны быць на месцах. Напрыклад, педагогі павінны пастаянна быць у школе, паўтара, два гады ў аўдыторыях натрэніравалі, навучылі і потым трэніроўка ў школе, у полі, на прадпрыемстве. Няхай студэнт лепш раней (не дай бог, калі гэта здарыцца) адчуе, што ён не туды трапіў. А так ён заканчвае ВНУ, прыходзіць у сельгасарганізацыю, або на прадпрыемства, або ў школу, адчуе, што не туды трапіў, і пачынаецца перакваліфікацыя", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад рэктараў быць актыўнымі ўдзельнікамі мадэрнізацыі навучальнага працэсу: "Хацелася б, каб мадэрнізацыя гэтых ВНУ ішла не толькі зверху, ад міністра, але і вы былі яе актыўнымі ўдзельнікамі. Па-першае, каб мы правільна зрабілі і не дапусцілі памылак, таму што вам лепш відаць, як мадэрнізавацца, а па-другое, каб вы вельмі гучна сказалі, калі гэта дрэнна, што гэтым шляхам ісці нельга. Гэта ўладу не падарве, наадварот, я гэтага не баюся".
"Шмат у нас праблем у ВНУ, і канкрэтных праблем. Але я хачу, каб вы ўлічылі, што ломкі і глыбокага рэфармавання сістэмы адукацыі мы больш не дапусцім. І вось гэтыя ўсплёскі, якія нам часам падкідваюць, напрыклад, праблемы з мовамі або яшчэ нейкія, гэта не больш чым балбатня. Мы ўсе гэтыя пытанні даўно вырашылі. Трэба ўдасканальвацца, прыводзіць вузаўскі дом у парадак, спакойна працаваць, арганізоўваць працэс, удасканальваць якасць навучання і рабіць яго больш сучасным, прыстасоўваць да той сітуацыі, якая сёння складваецца і ў эканоміцы, і ў палітыцы нашай дзяржавы. Гэта ваша галоўная задача", - падкрэсліў Прэзідэнт.
28 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/197/19655
Текущая дата: 29.11.2024