Белорусский портал в Казахстане

Прымусова эвакуяваць транспарт у Беларусі будуць толькі органы ўнутраных спраў і дзяржарганізацыі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прымусова эвакуяваць транспарт у Беларусі будуць толькі органы ўнутраных спраў і дзяржарганізацыі. Адпаведны ўказ нумар 36 "Аб некаторых пытаннях прымусовай адбуксіроўкі (эвакуацыі) транспартных сродкаў" Прэзідэнт Беларусі падпісаў 17 студзеня.

Дакументам устаноўлена, што прымусовая адбуксіроўка і эвакуацыя транспартных сродкаў павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў, якія належаць органам унутраных спраў або іншым дзяржаўным арганізацыям або арганізацыям, у статутным фондзе якіх 50 працэнтаў і больш акцый (долей) знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Захоўвацца прымусова адбуксіраваныя (эвакуяваныя, дастаўленыя) транспартныя сродкі павінны на ахоўных стаянках, якія належаць таксама толькі органам унутраных спраў або дзяржаўным арганізацыям.

Канкрэтныя арганізацыі, якія будуць займацца гэтай дзейнасцю, у двухмесячны тэрмін павінны быць вызначаны мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

У мэтах навядзення парадку ў пытаннях фарміравання тарыфаў на работы па прымусовай адбуксіроўцы (эвакуацыі), а таксама захоўванню транспартных сродкаў паўнамоцтвы па іх зацвярджэнню прадастаўлены аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму. Адпаведныя змяненні ўнесены ва ўказ ад 25 лютага 2011 года нумар 72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь".

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

17 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/198/18970
Текущая дата: 29.11.2024