Белорусский портал в Казахстане

Віктар Шэйман назначаны кіраўніком спраў Прэзідэнта Беларусі



Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Віктара Шэймана кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях.

У студзені 2013 года Віктар Шэйман быў назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях.

Шэйман Віктар Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў в.Салтанішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае вучылішча і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1975-1992 гадах служыў ва Узброеных Сілах на пасадах каманднага, палітычнага, камандна-штабнога складаў, у тым ліку ў Рэспубліцы Афганістан.

Генерал-палкоўнік. Прафесар Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі. Дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Звязда, 22 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/198/19082
Текущая дата: 29.11.2024