Пра гэта паведаміў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Цэнтрвыбаркам адмовіў прадстаўнікам шэрагу беларускіх палітычных партый і грамадскіх аб`яднанняў правесці грамадскае абмеркаванне прапаноў аб унясенні паправак у выбарчае заканадаўства.
У адказе на прапанову, падпісаную кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, адзначаецца, што "праект нарматыўнага прававога акта можа быць вынесены на публічнае (усенароднае, грамадскае ці прафесійнае) абмеркаванне на падставе рашэння дзяржаўнага органа (службовай асобы), упаўнаважанага прымаць (выдаваць) нарматыўныя прававыя акты. У адпаведнасці з законам Цэнтральная камісія не з`яўляецца такім органам".
Акрамя таго, заявілі ў ЦВК, заканадаўства Беларусі не прадугледжвае правядзенне экспертызы законапраектаў БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскай камісіяй.
Заява аб правядзенні грамадскага абмеркавання паправак у выбарчае заканадаўства была падпісана Партыяй БНФ, Беларускай партыяй левых "Справядлівы свет", Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада), Беларускай партыяй "Зялёныя", кампаніяй "Гавары праўду!" і рухам "За Свабоду".
Падпісанты заявы лічаць, што шэраг выпрацаваных ЦВК прапаноў "патрабуюць сур`ёзнага і грунтоўнага абмеркавання з зацікаўленымі бакамі", а "мэтазгоднасць некаторых з апублікаваных прапаноў выклікае сур`ёзныя сумненні".
У прыватнасці, лічаць яны, патрабуюць абмеркавання: прапанова аб наданні права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты рэспубліканскім грамадскім аб`яднаннем з колькасцю членаў не менш як 1.000 чалавек; адмова ад дзяржаўнага фінансавання расходаў на перадвыбарную агітацыю і перавод яе поўнасцю на забеспячэнне за кошт перадвыбарных фондаў; ідэя выключыць агітацыю за няўдзел у выбарах з катэгорыі перадвыбарнай агітацыі.
Апазіцыйныя структуры прапанавалі апублікаваць у СМІ тэкст прапаноў аб унясенні зменаў у Выбарчы кодэкс; правесці грамадскае абмеркаванне прапаноў, у тым ліку праз арганізацыю грамадскіх слуханняў з удзелам дзяржаўных органаў, палітычных партый і рэспубліканскіх грамадскіх аб`яднанняў; накіраваць прапановы на экспертызу ў БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскую камісію Савета Еўропы.
Паводле слоў Янукевіча, адмоўны адказ ЦВК не стаў нечаканым. "Але для нас было вельмі важна сфармуляваць сваю пазіцыю і абвесціць яе публічна", — сказаў ён.
Пры гэтым, паведаміў палітык, дэмакратычныя арганізацыі распрацавалі свой праект паправак у выбарчае заканадаўства, які будзе неўзабаве накіраваны ў дзяржаўныя органы. "Вядома, у нас няма ілюзій, што нашы папраўкі будуць зроблены нормамі права, нам важна, каб наша пазіцыя была вядомая беларускай і міжнароднай грамадскасці", — адзначыў Янукевіч.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 11 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/199/18864
Текущая дата: 29.11.2024