Аб гэтым паведамілі ў эканамічным ведамстве.
На працягу тыдня Міністэрства эканомікі запланавала і арганізавала правядзенне рабочых сустрэч у анлайн-фармаце з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады, аблвыканкамаў і дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу, прысвечаных праекту Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года.
Першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун ужо расказаў прадстаўнікам Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей аб прынцыпах фармавання стратэгічных дакументаў у рамках абноўленай сістэмы дзяржпланавання і прагназавання, якія прымяняліся і пры распрацоўцы праекта НСУР-2040. Падыход наступны: ставім перад сабой амбіцыйныя задачы, а перашкоды абазначаем як мерапрыемствы для іх дасягнення.
"У НСУР-2040 з вашай дапамогай мы вызначылі ключавыя напрамкі рэгіянальнага развіцця і ўнікальныя перспектыўныя асаблівасці для кожнай вобласці. Галоўны чаканы вынік яе рэалізацыі - моцныя эканамічныя цэнтры, якія падтрымліваюць цесную інфраструктурную ўзаемасувязь з прылеглымі раёнамі і развіваюцца з імі як адзіны комплекс, дапаўняючы і ўзмацняючы адзін аднаго", - адзначыў першы намеснік міністра эканомікі.
Праект НСУР-2040 да канца месяца плануецца размясціць для грамадскага абмеркавання на сайце Мінэканомікі. У снежні ён будзе ўнесены ва ўрад.
19 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
19 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/2/75276
Текущая дата: 23.11.2024