Белорусский портал в Казахстане

Дастойныя ўмовы працы і заработная плата, сацыяльная падтрымка будуць прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі Беларусі ў наступнай пяцігодцы



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 верасня на сустрэчы са студэнтамі ВНУ інжынерна-тэхнічнага профілю ў фармаце "Адкрыты мікрафон" у БДУІР.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў будучым прадоўжыцца развіццё інжынернай галіны. Трэба будзе таксама ў паскораным фармаце правесці навукова-тэхнічную рэвалюцыю.

"Не пакінем без увагі і інжынераў, якія заўтра прыйдуць непасрэдна на вытворчасць, заводы і ў сельскагаспадарчыя арганізацыі. Дастойныя ўмовы працы, у тым ліку заработная плата, сацыяльная падтрымка, жыллё ў абавязковым парадку будуць прыярытэтам палітыкі дзяржавы ў наступнай пяцігодцы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

27 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/2/75319
Текущая дата: 23.11.2024