Да сумесных заняткаў з інструктарамі ПВК «Вагнер» прыступілі падраздзяленні механізаваных брыгад.
Трэніроўкі па зладжванні аддзяленняў, узводаў і рот праводзяцца з улікам вопыту байцоў ПВК. Упор робіцца на вядзенні баявых дзеянняў у сучасных умовах. Пры гэтым адпрацоўваюцца элементы актыўнай абароны, а таксама пытанні забеспячэння жывучасці на поле бою з улікам актыўнага прымянення беспілотнай авіяцыі.
Адной з асаблівасцяў сумеснай трэніроўкі беларускіх вайскоўцаў і байцоў ПВК «Вагнер» стала з’яўленне новых уступных у працэсе заняткаў. Камандзіры з улікам умоў, якія змяняліся, прымалі рашэнні, ад якіх залежаў далейшы сцэнар трэніроўкі.
Акрамя таго, беларускія ваеннаслужачыя на занятку адпрацавалі штурм апорнага пункта пры падтрымцы артылерыі і танкавых падраздзяленняў.
Як адзначылі ваеннаслужачыя механізаванага падраздзялення, рэальны баявы вопыт, які прадстаўнікі ПВК «Вагнер» атрымалі падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, унёс значныя карэктывы ў трэніровачны працэс.
«Прадстаўнікі ПВК паглядзелі на працу нашых падраздзяленняў і трохі яе адкарэктавалі, — распавёў адзін з ваеннаслужачых. — Байцы „Вагнера“ заявілі, што мы рухаліся ў правільным кірунку, але трэба ўнесці невялікія змены». Ён дадаў, што сумесная з ПВК «Вагнер» трэніроўка атрымалася выматвальнай: «Мы прайшлі вялікую адлегласць і адпрацавалі цяжкі наступ. Да чырвонай зоны мы рухаліся на БМП, пасля чаго спешваліся і ішлі па лясістай і балоцістай мясцовасці. Лічу, што досвед найкаштоўнейшы».
Іншы ваеннаслужачы таксама звярнуў увагу на каласальны вопыт, атрыманы на трэніроўцы. «Мы адышлі ад звыклых заняткаў. Мы рухаліся па розных маршрутах і адпрацоўвалі розныя уступныя. Інструктары рабілі мінныя загароды і расцяжкі, а салдаты павінны былі іх выявіць і альбо абясшкодзіць, альбо абыйсці. Дакладны маршрут нам не быў вядомы», — падкрэсліў ён.
Ваеннаслужачы мяркуе, што занятак быў карысны як для салдатаў, так і камандзіраў. «Раней мы больш займаліся абарончымі дзеяннямі і надыходам на адкрытых пляцоўках. А зараз мы вялі наступ па балоцістай мясцовасці, лясах. І рухаліся пешшу, а не на тэхніцы», — сказаў ён на заканчэнне.
Звязда, 31 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/20/70313
Текущая дата: 24.11.2024