Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Беларусі.
Воінскія кантынгенты з Кыргызстана і Таджыкістана прыбылі на аэрадром 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах. Яны возьмуць удзел у сумесным аператыўна-стратэгічным вучэнні «Баявое братэрства — 2023», адзначылі ў абаронным ведамстве.
Як паведамлялася раней, сумеснае вучэнне войскаў АДКБ «Баявое братэрства» пройдзе ў Беларусі 1-6 верасня. У агульнай задуме вучэнняў плануюцца сумесныя і спецыяльныя вучэнні, якія ўключаюць падрыхтоўку розных кампанентаў войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ. Манеўры пройдуць на палігонах і ўчастках мясцовасці Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Звязда, 27 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/20/70828
Текущая дата: 29.12.2024