Белорусский портал в Казахстане

За студзень—кастрычнік 2012 года колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 5,2 тыс. чалавек



На 1 лістапада 2012 года ў краіне пражывала 9 млн. 460 тыс. чалавек, паведамілі ў Белстаце.

У Мінску за 10 месяцаў гэтага года колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 885,1 тыс. да 1 млн. 901,1 тыс., у той час як у астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык знізіўся.

У прыватнасці, у Гомельскай вобласці на 1 лістапада 2012 года налічвалася 1 млн. 427,4 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2012 года — 1 млн. 429,7 тыс.); Мінскай — 1 млн. 400 тыс. (1 млн. 403,6 тыс.); Віцебскай — 1 млн. 208,6 тыс. (1 млн. 214,1 тыс.); Магілёўскай — 1 млн. 75,8 тыс. (1 млн. 80,1 тыс.); Гродзенскай — 1 млн. 58 тыс. (1 млн. 61,2 тыс.), Брэсцкай вобласці — 1 млн. 389,1 тыс. (1 млн. 391,4 тыс.).

За студзень—кастрычнік 2012 года ў Беларусі нарадзілася 95 тыс. 825 дзяцей (на 5 тыс. 400 больш у параўнанні са студзенем—кастрычнікам 2011 года), памерла 104 тыс. 990 чалавек (на 8 тыс. 391 менш). Натуральныя страты склалі 9 тыс. 165 чалавек.

Колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 10,2% (да 65 тыс. 971), разводаў — павялічылася на 6,4% (33 тыс. 46). На тысячу зарэгістраваных шлюбаў прыпадаў 501 развод, у той час як за студзень—кастрычнік 2011 года — 423.

Міграцыйны прырост у студзені—кастрычніку 2012 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года знізіўся на 52,8% і склаў 3.998 чалавек. Станоўчае сальда міграцыі паменшыла натуральныя страты насельніцтва на 43,6% (за студзень—кастрычнік 2011 года — на 36,9%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/200/17932
Текущая дата: 07.11.2024