Белорусский портал в Казахстане

Камандуючым унутранымі войскамі МУС Беларусі прызначаны палкоўнік Юрый Караеў



Намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі МУС Беларусі прызначаны палкоўнік Юрый Караеў, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Былы камандуючы — генерал-маёр Валерый Гайдукевіч — вызвалены ад пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Гайдукевіч цяпер з`яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Указы пра кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве МУС Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 снежня.

Апошняя пасада Караева ва ўнутраных войсках — першы намеснік начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў.

Цяпер Караеў — слухач факультэта Генеральнага штаба Узброеных сіл Ваеннай акадэміі Беларусі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/200/18521
Текущая дата: 29.11.2024