Тысяча беларускіх грамадзян паставілі свае подпісы пад петыцыяй у падтрымку малога прыгранічнага руху (МПР) паміж Беларуссю і Польшчай.
Анлайн-збор подпісаў пад петыцыяй ініцыявалі ў маі 2012 года актывісты беларускага хрысціянскага руху на чале з Дзмітрыем Кухлеем, каардынатарам аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) у Мастах (Гродзенская вобласць).
Як зазначаецца ў паведамленні на сайце БХД (www.bchd.info), петыцыя заклікае Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі пачаць, нарэшце, практычныя дзеянні для рэалізацыі пагаднення аб малым прыгранічным руху з Польшчай. "Усе подпісы пад неабходнымі дакументамі стаяць ужо больш як год, а руху няма", — зазначае прэс-служба БХД.
Аўтары петыцыі "глыбока занепакоеныя зацягваннем урадам рэалізацыі дагавору аб малым прыгранічным руху з Рэспублікай Польшчай". "Пагадненне закранае інтарэсы больш як мільёна беларускіх грамадзян, якія жывуць на прыгранічнай беларуска-польскай тэрыторыі", — падкрэсліваюць яны.
"У выніку адкрыцця МПР з Польшчай актывізуецца эканамічнае супрацоўніцтва паміж беларускімі і польскімі рэгіёнамі, ажывяцца кантакты мясцовых уладаў, будуць больш цеснымі сямейныя сувязі грамадзян абедзвюх дзяржаў. МПР спрыяльна адаб`ецца на павелічэнні даходаў прыгранічных рэгіёнаў, напаўняльнасці даходнай часткі мясцовых бюджэтаў, развіцці турызму, мадэрнізацыі і выкарыстанні беларускай інфраструктуры", — сказана ў петыцыі.
Польскі бок выступіў з прапановай падпісаць пагадненне аб мясцовым прыгранічным руху ў лютым 2008 года. Праз два гады, у лютым 2010-га, дагавор быў падпісаны міністрамі замежных спраў Беларусі і Польшчы.
У маі 2010 года дакумент ратыфікаваў польскі парламент і падпісаў кіраўнік дзяржавы Браніслаў Камароўскі. Беларускі парламент ратыфікаваў дагавор у лістападзе таго ж года, а 1 снежня дакумент быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам.
Тым не менш, беларускі бок так і не пачаў рэалізацыю дамоўленасцяў з Польшчай.
БелаПАН
Мінск, 23 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/200/18524
Текущая дата: 29.11.2024