"Прыйдзе час — і мы збярэмся на з`езд і будзем разглядаць пераход у партыйную структуру", — заявіў зноў абраны старшынёй РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў 3 лістапада ў ходзе другога з`езда арганізацыі ў Мінску.
"Мы на гэтым з`ездзе не выносілі задачу пераходу ў партыю, хаця гэтае пытанне абмяркоўвалася ў працэсе падрыхтоўкі вельмі ўважліва, паслядоўна, часам нават вельмі бурна. Але як вызначыцца з мэтамі, з задачамі? Як назваць партыю? Гэтыя пытанні выклікалі шмат рознагалоссяў. Нават само фарміраванне партыйнай структуры, дысцыпліны патрабуе часу — гэта павінна саспець і знутры, і звонку, павінна адпавядаць патрабаванню грамадства, дзяржавы", — адзначыў Радзькоў.
Ён падкрэсліў, што ад ідэі пераўтварэння ў палітычную партыю ў аб`яднанні не адмаўляюцца. "Хаця і цяпер мы партыйныя функцыі, у прынцыпе, можам выконваць. Мы пабудаваны па партыйных прынцыпах. Мы можа вылучаць сваіх кандыдатаў у дэпутаты. Аднак мы разумеем, што пры пераходзе ў партыю нейкія свае функцыі можам страціць", — рэзюмаваў лідар арганізацыі.
Трэба адзначыць, што раней Радзькоў заяўляў аб мэтазгоднасці пераўтварэння РГА "Белая Русь" у палітычную партыю. Аднак Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 11 кастрычніка перад парламентарыямі, парэкамендаваў "Белай Русі" не спяшацца.
БелаПАН
4 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/202/17352
Текущая дата: 29.11.2024