Вакцынацыя праводзіцца на тэрыторыі Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей у межах комплекснага плана мерапрыемстваў па прафілактыцы шаленства ў Беларусі ў 2012—2016 гадах.
У Беларусі пачалася восеньская вакцынацыя дзікіх драпежных жывёл супраць шаленства.
Паводле звестак прэс-службы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, імунізацыя праводзіцца шляхам раскідвання з самалётаў прынадаў з вакцынай, якія павінны з`есці жывёлы.
Палёты выконваюцца на самалётах Ан-2 Віцебскага філіяла РУП "Беллесавія" з аэрадрома ў вёсцы Хожава (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Пралятаючы на вышыні 150—200 метраў з хуткасцю 150—180 км/гадз, самалёты скідваюць прынады з вакцынай з разліку 20 штук на 1 квадратны кіламетр тэрыторыі за выключэннем населеных пунктаў.
Прынада з вакцынай уяўляе сабой брыкет шэрага ці цёмна-карычневага колеру масай да 30 грамаў, які выраблены з кампанентаў кармоў, ядомых для драпежных жывёл, і мае спецыфічны пах. У прынаду заключаны блістар (капсула) з вакцынай.
Людзям трэба пазбягаць знаходжання ў зоне палёту самалёта, каб не быць траўмаванымі прынадамі, якія падаюць, паведамляе Мінсельгасхарч.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/203/16971
Текущая дата: 07.11.2024