Пра гэта, як паведамілі ў цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, заявіў старшыня ведамства Вадзім Зайцаў на нарадзе кіраўнікоў спецслужбаў органаў бяспекі і праваахоўных органаў замежных дзяржаў — партнёраў ФСБ Расіі, што праходзіць 3—4 кастрычніка ў Маскве .
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі распрацоўвае канцэпцыю супрацьдзеяння тэрарызму ў краіне — першы адзіны метадалагічны дакумент, які вызначае канцэптуальныя і сістэмныя асновы сумеснай дзейнасці органаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы.
Зайцаў адзначыў: "Унесены змяненні ў нарматыўную базу аб дзяржаўнай сістэме рэагавання на акты тэрарызму, закліканыя надаць комплекснасць і зладжанасць мерам прадухілення, выяўлення і спынення тэрарыстычных праяў, мінімізаваць іх наступствы. Для кожнай дзяржаўнай структуры і арганізацыі вызначаны іх роля і месца ў межах нацыянальнай сістэмы рэагавання на рэальныя і прагназаваныя тэрарыстычныя пагрозы".
"З улікам аналізу спецыфікі асобных тэрарыстычных акцый, што ўчыняюцца ў свеце, прымаюцца меры па абароне ўразлівых у тэрарыстычным дачыненні аб`ектаў. На аснове перадавога міжнароднага вопыту ідзе распрацоўка нацыянальнай прававой базы па пытаннях абароны такіх аб`ектаў ад актаў тэрарызму", — сказаў кіраўнік беларускага КДБ.
Зайцаў падкрэсліў, што "ў святле пратэстаў, што распачаліся ў ісламскім свеце супраць шэрагу краін Захаду, у рэспубліцы ажыццяўляюцца дадатковыя меры па арганізацыі больш высокай ступені бяспекі акрэдытаваных у Беларусі дыппрадстаўніцтваў".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/204/17133
Текущая дата: 29.11.2024