Белорусский портал в Казахстане

Два іранцы, спрабуючы нелегальна трапіць з Беларусі ў Літву, заблудзілі і, пабываўшы ў ЕС, вярнуліся назад



Нават карта не дапамагла нелегальным мігрантам з Ірана трапіць у Еўрасаюз.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, днём 16 жніўня лідскія пагранічнікі заўважылі на літоўскай кантрольна-следавой паласе дзве дарожкі слядоў. Пагранічны пост быў падняты, а неўзабаве ад жыхароў вёскі Салтанішкі паступіла інфармацыя пра заўважаных пабочных асоб.

Каля гэтага населенага пункта і былі затрыманы двое грамадзян Ірана: з білетамі ў Беларусь, картай памежжа. Аднак скарысталіся яны ёю ў беларускіх лясах, мяркуючы па ўсім, няўмела і двойчы перасеклі мяжу з Літвой. Затрыманыя аформлены парушальнікамі дзяржаўнай мяжы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання часці для далейшага разбору.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/205/15858
Текущая дата: 07.11.2024