Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі з 14 гадоў уводзіцца абавязковае дакументаванне замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства



Аб гэтым паведамілі ў Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі.

З 9 жніўня ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні, унесеныя ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.04.2012 № 197 у пералік адміністрацыйных працэдур, згодна з якім замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, павінны атрымаць або пасведчанне на права жыхарства (для іншаземцаў, якія пастаянна пражываюць у Беларусі), або пасведчанне бежанца (для асоб, якім прадастаўлены статус бежанца ў Беларусі).

Акрамя таго, з гэтага часу да дасягнення 14 гадоў замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу аднаразовых і шматразовых віз для выезду і ўезду ў Беларусь. Зніжаны і памер дзяржпошліны за выдачу візы: для выезду з Беларусі ён зніжаны з 2 да 1 базавай велічыні (цяпер базавая велічыня складае Br100 тыс.), для ўезду ў Беларусь і выезду з краіны — 2 базавыя велічыні (раней было 3).

У дадатак да гэтага цяпер іншаземцы могуць бясплатна атрымаць даведку аб прыёме дакументаў для атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі.

Таксама ўнесеныя папраўкі пашыраюць пералік суб`ектаў (замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Беларусі), што ажыццяўляюць разавую рэалізацыю тавараў на рынках, кірмашах і месцах ажыццяўлення выязнога гандлю на тэрыторыі Беларусі і абавязаны ў сувязі з гэтым атрымліваць спецыяльныя дазволы на права вядзення такой дзейнасці. Адначасова павялічаны з 1 да 3 дзён тэрмін ажыццяўлення гэтай адміністрацыйнай працэдуры.

Звязда, 10 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/207/15739
Текущая дата: 30.11.2024