Беларускія вучоныя бяруць удзел у рэалізацыі праекта па вывучэнні міграцый водна-балотных птушак у Дняпроўскім рэгіёне.
У межах праекта супрацоўнікі лабараторыі арніталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Яўген Сліж і Іван Багдановіч правялі адлоў і кальцаванне птушанят вялікай чаплі. На змешанай калоніі шэрых і белых чапляў, што знаходзіцца ў пойме Бярэзіны ў наваколлях вёскі Парычы, было адлоўлена больш як 60 птушанят. Памечаныя металічнымі кольцамі птушкі ў наступным дазволяць прасачыць шляхі міграцый чапляў і дадуць інфармацыю аб месцах іх зімовак. Праект па вывучэнні міграцый водна-балотных птушак доўжыцца на працягу каляндарнага 2012 года і праводзіцца ў поймах рэк Дняпро, Бярэзіна і Сож.
БелаПАН, 24 чэрвеня 2012
БелаПАН, 24 чэрвеня 2012
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/209/14832
Текущая дата: 07.11.2024