Белорусский портал в Казахстане

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў верасні складзе Br737



У Беларусі сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў верасні складзе Br737, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З 1 верасня па ўказе № 259 ад 15 жніўня 2023 года павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій (па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля). У выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі ў сярэднім павялічыцца на 5%.

Папярэдне сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў верасні гэтага года павялічыцца на 15% у адносінах да верасня 2022-га і складзе Br737.

У Мінпрацы заўважылі, што памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой. Гэта залежыць ад працягласці стажу і велічыні заробку, улічаных пры вылічэнні пенсіі, а таксама устаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.

У верасні выдаткі на выплату пенсій складуць Br1,7 млрд, з іх Br72 млн — на іх павышэнне. Працоўныя пенсіі атрымліваюць больш за 2,3 млн чалавек.

Як нагадалі ў Міністэрстве, сацыяльныя пенсіі, атрымальнікамі якіх у асноўным з’яўляюцца людзі з інваліднасцю і дзеці-інваліды, а іх каля 75 тыс. чалавек, былі павялічаны з 1 жніўня.

Звязда, 16 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/21/70549
Текущая дата: 29.12.2024