Белорусский портал в Казахстане

На палігоне ў Брэсцкай вобласці праводзяцца тактычныя вучэнні з баявой стральбой 302-й зенітнай ракетнай брыгады



З 20 па 22 чэрвеня на 174-м вучэбным палігоне ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі ў Брэсцкай вобласці праводзяцца тактычныя вучэнні з баявой стральбой 302-й зенітнай ракетнай брыгады Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, асноўнай мэтай вучэнняў з`яўляецца ўдасканаленне практычных навыкаў афіцэраў штаба брыгады, асабовага складу зенітных ракетных дывізіёнаў пры выкананні задач па прызначэнні.

У ходзе актыўнай фазы вучэнняў асабовы склад падраздзяленняў правядзе баявыя пускі ракет з зенітных ракетных комплексаў малой далёкасці "Аса" па мішэнях, якія імітуюць верталёты агнявой падтрымкі і крылатыя ракеты.

Вучэнні носяць комплексны характар. Разам з выкананнем баявых стрэльбаў будуць адпрацаваныя мерапрыемствы ўсебаковага забеспячэння дзеянняў брыгады, пытанні палявой вывучкі асабовага складу, ваджэння баявых машын і змены стартавых пазіцый.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/210/14760
Текущая дата: 30.11.2024