Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 мая 2012 года склала 9 458,5 тысячы чалавек і ў параўнанні з пачаткам бягучага года скарацілася на 6,7 тысячы.
За студзень—красавік 2012 года ў краіне нарадзіліся 35 056 дзяцей — на 1 252 дзіцяці больш, чым за студзень—красавік 2011 года, а памерлі за гэты час 43 166 чалавек, або на 3 681 чалавека менш.
За студзень—красавік у працаздольным узросце памерлі 8 879 чалавек. Пры гэтым ад захворванняў сістэмы кровазвароту памерлі 32,3% ад усіх тых, хто пайшоў з жыцця ў працаздольным узросце, а ад прычын, не звязаных з захваральнасцю, — 28,9%. Таксама за студзень—красавік 2012 года ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года колькасць зарэгістраваных шлюбаў зменшылася на 9,2%, а колькасць скасаваных шлюбаў, наадварот, павялічылася на 7,7%. За студзень—красавік 2012 года на 1 000 шлюбаў прыйшліся 754 скасаванні шлюбаў (у 2011 годзе — 635).
Надзея Нікалаева
Звязда, 20 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/210/14773
Текущая дата: 30.11.2024