"Мы праводзім амністыю ў нашай дзяржаве і для нашага грамадства. Гэта і сігнал грамадству, і заахвочванне зняволеных. Ніякай палітыкі тут быць не павінна", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 чэрвеня на нарадзе па пытаннях амністыі.
Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА, Лукашэнка нагадаў, што пры падрыхтоўцы законапраекта аб амністыі ён патрабаваў вельмі аб`ектыўнага, справядлівага падыходу, пазбаўленага ўсялякіх прыватных амбіцый і пратэкцыянізму.
"Усё павінна быць сумленна. Для гэтага трэба вызначыць крытэрыі. Згодна з гэтымі крытэрыямі мы і павінны дзейнічаць: хтосьці трапляе пад амністыю па гэтых крытэрыях, ці для яго тэрмін адбывання пакарання павінен быць скарочаны. І "нацягваць" туды людзей, якія не павінны выходзіць, у тым ліку паводле нейкіх палітычных матываў, ні ў якім выпадку нельга", — заявіў Лукашэнка.
"Нам не трэба, каб чарговая амністыя прывяла толькі да фармальнай разгрузкі месцаў зняволення і тым больш да выхаду на волю асоб, схільных да рэцыдываў. Такія павінны адбываць пакаранні там", — падкрэсліў ён.
Такой жа катэгарычнай, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, павінна быць пазіцыя ў дачыненні да тых, хто не кампенсаваў прычынены ўрон і парушае парадак адбывання пакарання або наогул знаходзіцца ў вышуку.
Паводле слоў Лукашэнкі, галоўная задача сёння — яшчэ раз усё ўзважыць і канчаткова вызначыць катэгорыі асоб, якія трапяць пад амністыю сёлета. Размова ідзе перш за ўсё пра людзей, якія не ўяўляюць небяспекі для грамадства і дзяржавы, адзначыў ён.
"Такое часта бывае, калі чалавек спатыкнуўся, але, трапіўшы ў калонію, усвядоміў, што ён учыніў, і цвёрда стаў на шлях выпраўлення. Асабліва гэта тычыцца грамадзян, якія дапусцілі ў першы раз правапарушэнні і займаліся гаспадарчай дзейнасцю. Яны не закаранелыя злачынцы і пры ўмове адбыцця часткі пакарання і кампенсавання прычыненага ўрону могуць быць амніставаны", — лічыць кіраўнік дзяржавы.
Ён нагадаў, што апошняя амністыя прайшла ў 2010 годзе і была прымеркавана да 65-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Тады на волю з папраўчых устаноў закрытага тыпу выйшла амаль 2,5 тыс. чалавек, для 8,5 тыс. асуджаных быў скарочаны тэрмін адбывання пакарання.
"Некаторыя лічаць, што такія акты прымаюцца занадта часта. Іншыя выступаюць у прынцыпе супраць амністыі зняволеных, асцерагаючыся рэцыдыўнай злачыннасці, а некаторыя, якіх гэта вельмі тычыцца, падтрымліваюць такія меры з боку дзяржавы", — адзначыў Лукашэнка. Сам жа ён лічыць амністыю рэальнай праявай гуманізму з боку дзяржавы да грамадзян, якія спатыкнуліся, мерай, якая дазволіць такім людзям стаць на шлях выпраўлення і адаптавацца да сацыяльнага асяроддзя.
Даручэнне аператыўна распрацаваць закон аб амністыі Лукашэнка даў 8 мая, выступаючы з пасланнем да народа і парламента. 23 мая праект закона, распрацаваны дэпартаментам выканання пакаранняў МУС, ужо быў унесены на разгляд Савета міністраў.
Паводле папярэдніх ацэнак, з месцаў пазбаўлення волі могуць выйсці прыблізна 2,8 тыс. чалавек. Больш як 7 тыс. асуджаных плануецца ў межах амністыі скараціць на год тэрмін пакарання.
Калі прапанаваны варыянт закона будзе ўхвалены прэзідэнтам, ужо ў ліпені на волю выйдуць непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць непаўналетніх дзяцей, інваліды I і II груп, хворыя на анкалагічныя захворванні, удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС, а таксама ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Акрамя таго, ад пакарання могуць быць вызвалены асобы, якія ўчынілі злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, і злачынствы, што адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх, але пры ўмове кампенсавання прычыненага ўрону.
Сёлетняя амністыя будзе прымеркавана да Дня Незалежнасці, які адзначаецца 3 ліпеня.
Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 12 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/211/14598
Текущая дата: 30.11.2024