Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна.
Міністр адзначыла, што, улічваючы асаблівы статус ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, нацыянальным заканадаўствам да іх працоўнай пенсіі, прызначанай у залежнасці ад працягласці працоўнага стажу і велічыні заробку перад выхадам на пенсію, устаноўлены павышэнні ў памеры ад 50% да 500% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце (гэты нарматыў складае 25% бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і роўны ў маі Br185 775).
Так, Героям Савецкага Саюза, кавалерам ордэна Славы трох ступеняў памер павышэння складае 500% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце (МП); інвалідам вайны І і ІІ групы — 400% МП; інвалідам вайны ІІІ групы і ўдзельнікам вайны — 250% МП; блакаднікам Ленінграда — 100% МП; узнагароджаным працаўнікам тылу — 50% МП. Усе ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, атрымліваюць надбаўку на догляд у памеры 50% МП. Для інвалідаў І групы надбаўка на догляд складае 100% МП.
Марыяна Шчоткіна падкрэсліла, што з 1 студзеня гэтага года непрацуючыя ветэраны, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту і атрымліваюць пенсію ў органах па працы, занятасці і сацабароне, маюць таксама даплату да пенсіі ў памеры 100% МП.
У якасці даходаў сацыяльнай абароны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны дадзены розныя льготы: па бясплатным забеспячэнні лекавымі сродкамі; па бясплатным зубапратэзаванні; па бясплатным забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі; на першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне. У ліку льгот таксама бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту, бясплатны праезд у прыгарадным чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце.
Міністр падкрэсліла, што ва ўсіх населеных пунктах рэспублікі, уключаючы самыя аддаленыя і маланаселеныя, рэгулярна праводзяцца абследаванні ўмоў жыцця ветэранаў ВАВ, членаў сем`яў загінулых у гады вайны, выяўляецца іх патрэба ў сацыяльнай падтрымцы. "Усе заяўкі і просьбы, што паступаюць ад ветэранаў у час абследаванняў, а таксама дадаткова — па іх зваротах, выконваюцца ў адпаведнасці з зацверджанымі на месцах планамі мерапрыемстваў у вызначаныя тэрміны і ў неабходных аб`ёмах з прыцягненнем сродкаў мясцовых бюджэтаў", — сказала Марыяна Шчоткіна.
Сацпадтрымка ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны традыцыйна мае комплексны характар і заключаецца ў аб`яднанні намаганняў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый рознай ведамаснай падпарадкаванасці, грамадскіх аб`яднанняў з мэтай аказання дзейснай адраснай дапамогі названым катэгорыям грамадзян. На гэтыя мэты накіраваны мерапрыемствы Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011—2015 гады.
Агульная каардынацыя і кантроль за выкананнем мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы ветэранаў ажыццяўляецца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.
Звязда, 4 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/213/13964
Текущая дата: 30.11.2024