Чарговы, сёмы па ліку, справаздачна-выбарны кангрэс Асамблеі недзяржаўных арганізацый і ініцыятыў (Асамблея НДА), які планавалася правесці 5—6 мая ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB), не адбудзецца.
Як паведаміў кіраўнік выканаўчага бюро Асамблеі НДА Сяргей Лісічонак, кіраўніцтва IBB адмовілася даць памяшканне для правядзення кангрэса.
Асамблея НДА — найбуйнейшае ў Беларусі аб`яднанне няўрадавых дэмакратычных арганізацый і ініцыятыў.
Заснавана ў 1997 годзе, сёння ўключае больш за 300 арганізацый. Асамблеі НДА тройчы адмаўлялі ў рэгістрацыі ў Беларусі. У 2011 годзе аб`яднанне было зарэгістравана ў Літве.
Як адзначыў Лісічонак, IBB "быў бы рады прыняць гэты форум". "Аднак Мінгарвыканкам, які мае долю ўласнасці ў гэтым памяшканні, раптам адмовіў нам у арэндзе. Сёння ўвесь дзень працягваліся перамовы ў Мінгарвыканкаме, але яны скончыліся нічым. Мы вымушаны перанесці мерапрыемства на іншы дзень, які паведамім дадаткова", — сказаў ён.
"Адмова ў правядзенні буйнога форуму грамадзянскай супольнасці ў Беларусі яшчэ раз паказвае на тое, што ўлады Беларусі працягваюць супрацьпастаўляць сябе грамадству. Відавочна, што гэта палітычнае рашэнне, якое прымалася не ў сценах Мінгарвыканкама", — заявіў Лісічонак.
Цяпер, паводле яго слоў, аргкамітэт кангрэса абмяркоўвае перанос мерапрыемства на чэрвень.
Лісічонак адзначыў, што на форум былі запрошаны прадстаўнікі грамадскіх арганізацый разнастайных інтарэсаў. На працягу двух дзён прадстаўнікі прыкладна 200 арганізацый — членаў Асамблеі НДА планавалі не толькі абраць новае кіраўніцтва, але і абмеркаваць стан грамадзянскай супольнасці, развіццё рэгіянальных ініцыятыў, масмедыя, прасоўванне грамадскага дыялогу, узаемадзеянне з палітычным сектарам, ролю Асамблеі НДА ў Беларусі.
У першы дзень мерапрыемства ўдзельнікі планавалі заслухаць справаздачу кіраўніцтва пра дзейнасць за мінулыя тры гады. Павінны былі быць прыняты рэзалюцыі і заявы па найболей актуальных пытаннях дзейнасці арганізацый трэцяга сектара, адносін паміж грамадзянскай супольнасцю і дзяржавай, дыялогу ўнутры грамадства.
На другі дзень быў запланаваны фестываль грамадскіх арганізацый у выглядзе відэапрэзентацый дзейнасці і стэндаў. Лепшыя арганізацыі меркавалася ўзнагародзіць каштоўнымі падарункамі.
У панэльных дыскусіях "НДА і грамадства", "НДА і Еўропа" эксперты з розных абласцей планавалі абмеркаваць, што могуць даць НДА грамадству Беларусі, ці магчыма рэалізацыя праеўрапейскіх праектаў НДА без супрацоўніцтва з дзяржаўнай уладай Беларусі і іншыя важныя пытанні.
Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 3 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/213/13966
Текущая дата: 30.11.2024