Блізу вёскі Сялец Быхаўскага раёна 11 красавіка ў яры супрацоўнікі міліцыі знайшлі 10 гранат РПГ-40 часоў Вялікай Айчыннай вайны. Боепрыпасы абясшкоджаны групай размініравання ўнутраных войскаў, паведамілі ў МУС.
У гэты ж дзень у вёсцы Малыя Казловічы Жлобінскага раёна блізу нежылога дома былі знойдзены тры артылерыйскія, тры рэактыўныя снарады, тры гранаты, восем мінамётных, адна супрацьпяхотная міна і два артылерыйскія ўзрывальнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Арсенал абясшкоджаны сапёрамі ўнутраных войскаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2012
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2012
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/214/13506
Текущая дата: 07.11.2024