Белорусский портал в Казахстане

Сяргей Калякін: Святкаванне дня нараджэння Леніна не разыходзіцца з курсам на мадэрнізацыю нашай партыі



Каля 20 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" сабраліся на плошчы Незалежнасці ў Мінску, каб ускласці кветкі да помніка Уладзіміру Леніну, які нарадзіўся 22 красавіка 1870 года.

На плошчы знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Ускладанню кветак яны не перашкаджалі, аднак папярэдзілі лідара партыі Сяргея Калякіна аб недапушчальнасці правядзення несанкцыянаваных мерапрыемстваў.

Як заявіў Калякін, святкаванне дня нараджэння Леніна не разыходзіцца з курсам на мадэрнізацыю партыі, які быў аб`яўлены на апошнім з`ездзе і звязаны ў тым ліку са зменай назвы (раней — Партыя камуністаў Беларуская). Палітык упэўнены, што "толькі дзякуючы нацыянальнай палітыцы Леніна, якая заключалася ў тым, што ён выступаў супраць аўтаноміі, мы і сталі самастойнай дзяржавай".

Раніцай кветкі да помніка Леніну ўсклалі таксама прадстаўнікі іншых левых і камуністычных арганізацый.

БелаПАН
23 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/214/13789
Текущая дата: 30.11.2024