Амаль дзве сотні адзінак зброі і боепрыпасаў выявілі і канфіскавалі за мінулыя суткі беларускія памежнікі ў рамках спецыяльных мерапрыемстваў "Арсенал".
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, частка з гэтага арсенала — гладкаствольная стрэльба, 49 баявых патронаў, два ўзрыўпакеты, тратылавая шашка без ўзрывальніка і ствол ад кулямёта сістэмы Дзегцярова часоў Вялікай Айчыннай вайны — жыхары прыгранічных раёнаў Віцебскай і Гомельскай абласцей здалі добраахвотна.
У той жа час на ўчастку Смаргонскай пагранічнай групы агнястрэльная зброя была знойдзена і канфіскавана як у мясцовых жыхароў (двухствольная гладкаствольная паляўнічая стрэльба і 3 патроны да яе), так і ў нежылой пабудове ў вёсцы Траншэвічы (ствол са ствольнай каробкай ад паляўнічай гладкаствольнай стрэльбы).
Ваенны рарытэт — ствольная каробка з часткай ствала ад вінтоўкі, як мяркуецца, часоў Першай сусветнай вайны — знайшлі смаргонскія памежнікі на ўзараным полі каля вёскі Старчуны Пастаўскага раёна. Боепрыпасы гэтага ж перыяду — 86 гранат, тры снарады і дзве міны — былі знойдзеныя ў раёне возера Раманішкі.
Некаторыя грамадзяне лічаць за лепшае развітацца са зброяй, выкідваючы яе на дарогу. Так, гомельскія памежнікі знайшлі каля аўтадарог рэвальвер сістэмы "Наган" з 7 патронамі ў барабане, а таксама дзве мінамётныя міны часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Частка боепрыпасаў знішчана шляхам падрыву, частка — перададзена супрацоўнікам міліцыі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 31 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/217/13160
Текущая дата: 30.11.2024