Усім фігурантам справы няма яшчэ і 30 гадоў.
«Моладзь, якая цяпер затрымана і дае прызнальныя паказанні, аб’ядноўвае знаёмства з яшчэ адным грамадзянінам Беларусі. Ён знаходзіцца ў Кіеве. Атрымаўшы заданне ад Галоўнай управы разведкі Мінабароны Украіны, знайшоў выканаўцаў у Беларусі», — заявілі ў эфіры тэлеканала АНТ.
Раней былі апублікаваныя спецыяльна размытыя фатаграфіі (на іх у цэлым можна разгледзець сілуэты, адзенне затрыманых і зразумець прыкладны ўзрост) і імёны «дзеючых асоб»: Валерый — 23 гады, Вікторыя — 29 гадоў, Ганна — 24 гады і Андрэй — 29 гадоў.
«Усім фігурантам справы няма яшчэ і 30 гадоў! Моладзь, якую проста выкарыстоўвалі! Але яны разумелі, у што ўвязаліся. А вось чаго яны не ведалі — што за гэта будзе. А санкцыі артыкулаў, між іншым, — аж да смяротнага пакарання», — пішуць аўтары тэлеграм-канала АНТ.
У краіну прыбылі пасылкі з выбухоўкай, замаскаванай пад бытавыя прыборы. Яе хапіла б, каб пусціць пад адхон адразу некалькі цягнікоў ці зладзіць тэракт сярод людзей падчас святкавання 9 Мая.
У патрэбны час пасылкі павінны былі актыяваць, каб справакаваць ахвяры і ўскалыхнуць сітуацыю ў краіне.
У патрэбны час пасылкі павінны былі актыяваць, каб справакаваць ахвяры і ўскалыхнуць сітуацыю ў краіне.
Звязда, 10 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/22/69427
Текущая дата: 24.11.2024