Міліцыя праводзіць праверку па факце распылення газу ў вагоне мінскага метро, у выніку чаго пацярпелі дзеці.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 12 студзеня каля 20.40 ад дыспетчара метрапалітэна паступіла паведамленне, што на станцыі метро "Плошча Перамогі" ў чацвёртым вагоне электрацягніка адчувальны пах газу. Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў па ахове метрапалітэна сумесна з машыністам электрацягніка агледзелі вагон. Паводле слоў пасажыраў, невядомы распыліў газ з балончыка, пасля чаго ўцёк. З боку пасажыраў скаргаў на стан здароўя не паступіла. Пасля агляду вагона электрацягнік прадоўжыў рух.
Аднак прыкладна ў 21.40 у міліцыю паступіла паведамленне, што на прыпынку грамадскага транспарту каля гандлёвага цэнтра "Карона" жанчына просіць аб дапамозе. Настаўніца 3-га класа адной са школ расказала, што з вучнямі яна вярталася з тэатра і на станцыі метро "Плошча Перамогі" вучні адчулі непрыемны пах. Затым з дзецьмі яна выйшла з метро і перасела ў аўтобус № 40. Падчас руху ў некаторых дзяцей самаадчуванне пагоршылася. Чацвёра дзяцей былі дастаўлены ў бальніцу.
Нагадаем, 19 снежня невядомы распыліў пярцовы газ у рэдакцыі газеты "Комсомольская правда" в Белоруссии". Гэта адбылося каля 13.00. У офіс на Платонава, 1Б, дзе знаходзіцца рэдакцыя газеты, прыйшоў мужчына, хутчэй за ўсё, гандлёвы агент. У кабінеце бухгалтэрыі мужчына прапаноўваў купіць сродкі ад насякомых і грызуноў. Пасля таго як супрацоўнікі ЗАТ "БелКП-ПРЭС" адмовіліся набываць хімікаты, ён пачаў паводзіць сябе неадэкватна, крычаць. Калі яго паспрабавалі выправіць з офіса, ён распыліў газ з балончыка і ўцёк. Пацярпеў пажылы мужчына, які дзяжурыў на рэцэпцыі. Хуткая дапамога даставіла яго ў бальніцу. Яму дыягнаставалі лёгкую ступень апёку вачэй.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/222/11756
Текущая дата: 30.11.2024