Белорусский портал в Казахстане

Найгрубейшая правакацыя



Так называе кіраўнік КДБ В. Зайцаў заявы аб затрыманні актывістак Femen яго супрацоўнікамі.

— Нашы людзі іх не чапалі, як бы гэтага камусьці ні хацелася, — запэўніў журналістаў у парламенце старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Вадзім Зайцаў.

Так ён пракаментаваў распаўсюджаную ў СМІ інфармацыю пра тое, што пасля акцыі ля будынка КДБ 19 снежня ўдзельніцы ўкраінскай арганізацыі Femen былі затрыманы супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі. В. Зайцаў выказаў упэўненасць, што "развіваецца найгрубейшая правакацыя", і паабяцаў разабрацца ў самы блізкі час у тым, якія ў яе мэты, характар і хто за ёю стаіць.

Зоя Варанцова
Звязда, 22 снежня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/223/11323
Текущая дата: 07.11.2024