Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў паспрабаваў паведаміць сваёй жонцы Ірыне Халіп аб тым, што ў калоніі з ім "штосьці адбываецца".
Як расказала БелаПАН жонка зняволенага палітыка Ірына Халіп, 27 снежня яна атрымала кароткі ліст ад Саннікава з калоніі "Віцьба-3". Ён паведамляе, што атрымаў перадачу і коратка адзначае: "Я спрабую табе і іншым паведаміць аб тым, што са мной адбываецца, але лісты не праходзяць. Мабыць, пошта наогул перастала працаваць", — гаворыцца ў лісце.
Як мяркуе Халіп, яе муж, мабыць, атрымаў запіску, якую яна напісала пры прыёме перадачы ў калоніі. "Я пісала яе з выказваннямі, якія мы ў звычайным жыцці з Андрэем не выкарыстоўваем. Ён у лісце адказвае тымі ж фразамі. Значыць, і перадачу, і запіску ён атрымаў. Таксама Саннікаў адзначыў, што яму пастаянна даюць акты аб знішчэнні маіх лістоў, якія не праходзяць цэнзуру", — сказала жонка палітыка.
Пры гэтым яна адзначыла, што канверт з лістом ад Саннікава "прыйшоў настолькі пакамечаным, нібыта яго доўгі час насілі ў кішэні".
Акрамя таго, Халіп паведаміла, што адвакат Марына Кавалеўская, якая ўжо амаль два месяцы не можа сустрэцца з Саннікавым, атрымала адказ на сваю скаргу з Магілёўскай абласной пракуратуры. У адказе сказана, што адвакат не быў дапушчаны ў магілёўскую турму, дзе Саннікаў знаходзіўся ў перасылцы, зусім не таму, што ён транзітны перасыльны, а таму, што ад яго нібыта не было заявы на сустрэчу з адвакатам.
"Гэта абсалютная лухта, таму што яшчэ пасля першага этапу, калі Саннікава перавозілі з Наваполацка, была дамоўленасць, што першай справай у выпадку яшчэ аднаго этапу ён піша заяву на прадастаўленне спаткання з адвакатам у кожнай турме або калоніі, у якой ён апынецца", — заявіла Халіп.
Паводле яе слоў, цяпер адвакаты рыхтуюць іскавую заяву ў суд у дачыненні да адміністрацыі калоніі "Віцьба-3", якая не дазваляе ім сустрэцца з іх падаабаронным. "Ім ужо абрыдлі перапіскі з адміністрацыяй калоніі і дэпартаментам выканання пакаранняў. Яны будуць дабівацца спаткання праз суд", — паведаміла Халіп.
Нагадаем, Саннікаў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Адбываць пакаранне палітык павінен быў у папраўчай калоніі Наваполацка (Віцебская вобласць), куды прыбыў у канцы ліпеня, аднак пасля гэтага яго неаднаразова этапіравалі ў розныя ўстановы.
На прэс-канферэнцыі 23 снежня Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў заявіў: памілаванне Саннікава і іншых асуджаных па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года магчымае толькі пасля таго, як яны звернуцца да яго з такой просьбай. "Магу памілаваць таго, які да мяне звернецца па памілаванне. Не звернуцца, будуць сядзець у турме", — падкрэсліў Лукашэнка.
Сяргей Пульша, БелаПАН
28 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/223/11393
Текущая дата: 30.11.2024