Аб гэтым ён заявіў у інтэрв`ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Руская служба навін" Сяргею Дарэнку 13 снежня ў Мінску.
"Я сябе штучна не раблю. Ніякага правадырства быць не павінна. Акрамя партрэта ў кабінеце чыноўніка, вы нідзе не ўбачыце правадырства ў Беларусі", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Паводле слоў кіраўніка краіны, гэта для яго непрымальна "на генным узроўні". "Я гэта не цярплю", — падкрэсліў Лукашэнка.
Адказваючы на пытанні, ён таксама заявіў, што не лічыць збліжэнне Расіі з Беларуссю перадвыбарным ходам. "Я не веру, што гэта перадвыбарнае штосьці, што прымусіла нас зблізіцца. Я не хацеў бы, каб гэта была толькі перадвыбарная прычына", — сказаў Лукашэнка.
"Мне здаецца, што ў выніку гэтых сутыкненняў лоб у лоб з расіянамі (вы памятаеце: малочныя войны, і газ нам закручвалі, і нафту перакрывалі, і гэтак далей) усё-такі мы прыйшлі да разумення, што гэтая бойка нічога не дасць, трэба па-новаму будаваць адносіны", — адзначыў беларускі кіраўнік.
Паводле яго слоў, Беларусі, якая з`яўляецца калідорам паміж Расіяй і Захадам, важна захаваць сваю незалежнасць. "Задача любой улады, а ў Беларусі перш за ўсё, — знайсці такі калідор, па якім ты можаш прайсці, не зачапіўшы інтарэсаў іншых, і не прадацца, не прадаць свой суверэнітэт", — заявіў Лукашэнка.
Трэба адзначыць, што два тыдні таму Сяргей Дарэнка ў інтэрв`ю тэлепраграме "Карціна свету" на тэлеканале "РТР-Беларусь" дазволіў сабе шэраг выказванняў, якія мелі грамадскі рэзананс у Беларусі. Ён, у прыватнасці, назваў Беларусь "глушшу Еўропы", а беларусаў — "хобітамі".
Гаворачы ў інтэрв`ю аб расійска-беларускіх адносінах, ён заявіў: "Масква не можа быць не галоўнай. Таму што калі Масква будзе другой, тут будзе вайна. <…> Масква — імперыя. Масква не можа не быць імперыяй. <…> Рускія, калі вам патрэбна дапамога, калі вам трэба нейкае плячо братэрскае і гэтак далей, рускія прыходзяць у страшнае замілаванне і гатовы рэальна зліць пяць літраў уласнай крыві любому, хто папросіць. Мы гатовы прызнаваць беларусаў асобнай сутнасцю, але — якая ўсё-такі мае ў нас патрэбу. І калі яна мае ў нас патрэбу, мы гатовы кашулю зняць, што трэба, зацягнем паясы, пяройдзем на ячныя крупы, толькі б дапамагаць. Але гэта трэба, каб папрасілі. І трэба, каб сказалі дзякуй. Ну, рускія такія — нічога не зробіш".
БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/225/11171
Текущая дата: 07.11.2024