Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада правёў рабочую сустрэчу з дзяржсакратаром Савета бяспекі Леанідам Мальцавым і старшынёй Следчага камітэта Валерыем Вакульчыкам, якія праінфармавалі аб ходзе стварэння СК, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Паводле слоў Лукашэнкі, пытанні фарміравання Следчага камітэта знаходзяцца на асаблівым кантролі. "Мы вызначаліся з кірункамі фарміравання Следчага камітэта, дамовіліся аб самым галоўным, што ісці трэба ад жыцця. Галоўнае, каб гэта была кампактная структура, і прыярытэт у ёй быў аддадзены перш за ўсё галоўнаму звяну — следчым. Усе, хто бегае там вакол, дапамагае, яны патрэбныя, але ў вельмі невялікай колькасці. Адсюль і грашовае забеспячэнне, і заработная плата, і гэтак далей. Мы аб гэтым з вамі ўмовіліся. Вы гэта як ніхто разумееце", — заявіў афіцыйны лідар.
Ён падкрэсліў, што ні ў якім выпадку нельга зацягваць прыняцце рашэнняў ні па адным з кірункаў фарміравання Следчага камітэта, пачынаючы ад месца яго размяшчэння і заканчваючы пытаннямі структуры.
"Следчы камітэт — гэта дзіця МУС, КДБ, пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю. Гэта яны павінны найперш кроўна быць зацікаўленымі ў стварэнні працаздольнага эфектыўнага Следчага камітэта. Не процідзейнічаць, не расстройвацца аб тым, што забралі ў іх, ці бачыце, следства", — заявіў беларускі кіраўнік, адзначыўшы, што Мальцаў і Вакульчык павінны скаардынаваць гэтую працу для рэалізацыі намечанай мэты.
Мальцаў праінфармаваў Лукашэнку аб асноўных падыходах па фарміраванні новай структуры. У прыватнасці, былі прадстаўленыя праекты ўказаў, якімі плануецца зацвердзіць палажэнне аб Следчым камітэце, дысцыплінарны статут, штатную колькасць. Праінфармавана таксама аб неабходных змяненнях у заканадаўства ў сувязі са стварэннем СК. Адпаведныя законапраекты паступяць на разгляд Нацыянальнага сходу. Усяго запатрабуецца ўнесці змяненні прыкладна ў 30 законаў.
Лукашэнка "ў цэлым ухваліў падыходы па фарміраванні Следчага камітэта". Найбліжэйшым часам адпаведныя праекты ўказаў будуць прадстаўленыя яму для падпісання.
БелаПАН
Мінск, 8 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/229/10440
Текущая дата: 30.11.2024