У Беларусі травы ўбраны амаль з 78,6 працэнта плошчаў, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле дадзеных на 1 чэрвеня, у цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 416,1 тыс. га плошчаў, што складае 31,3 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці першы ўкос праведзены на 61,2 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай — 5,34 працэнта, Гомельскай — 30,4 працэнта, Гродзенскай — 34,8 працэнта, Мінскай — 34,9 працэнта, Магілёўскай — 11,2 працэнта.
Травы ўбраны з 326,9 тыс. га, што складае 78,6 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 18,8 тыс. т сена (1,95 працэнта да плана), 1642,5 тыс. т сенажу (12 працэнтаў) і 140,7 тыс. т сіласу (0,73 працэнта).
Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 5,15 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу — 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку — 1 млн т), сена — 962,1 тыс. т.
Звязда, 1 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/23/69581
Текущая дата: 31.12.2024