На ўчастку Гомельскай пагрангрупы са штатнага ўзбраення быў збіты беспілотнік, які накіроўваўся з украінскай тэрыторыі ў тыл Беларусі. Пра гэта, інфармуе Дзяржпагранкамітэт.
У ДПК удакладнілі, што інцыдэнт меў месца ў канцы мая ў Лоеўскім раёне. З прадстаўленага відэа вынікае, што падзеі разгортваліся ў цёмны час сутак. Спачатку памежнікі пачулі гук рухавіка, потым заўважылі аб’ект у небе. Лятальны апарат удалося паразіць. Пры гэтым дэтанаваў замацаваны на ім прадмет.
Паведамляецца, што затым на мясцовасці знайшліся элементы з металу, якія падвергліся нагрэву. Пасля эксперты вызначылі, што куля трапіла ў лятальны апарат, з-за чаго спрацаваў замацаваны на ім боепрыпас. Мяркуюць, што дронам кіравалі дыстанцыйна.
Звязда, 15 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/23/69736
Текущая дата: 31.12.2024