Белорусский портал в Казахстане

У Пастаўскім раёне разбіўся верталёт Дзяржпагранкамітэта — загінулі пяць чалавек



20 кастрычніка прыкладна ў 15.45 у раёне вёскі Вілейты Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці прыблізна за кіламетр ад беларуска-літоўскай мяжы разбіўся верталёт Дзяржпагранкамітэта Беларусі "Еўракоптэр".

Як паведаміў прэс-сакратар пагранведамства Аляксандр Цішчанка, на борце знаходзіліся два члены экіпажа і здымачная група Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы (ТРА "Саюз") — усяго пяць чалавек. Верталёт упаў і загарэўся. Усе людзі, якія знаходзіліся на борце, загінулі. "Еўракоптэр" выконваў планавы палёт па ахове дзяржаўнай мяжы.

Па факце катастрофы створана спецыяльная камісія. На месцы падзення працуюць спецыялісты праваахоўных органаў.

Дзяржпагранкамітэт выказаў спачуванні сваякам загінулых.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/231/10033
Текущая дата: 07.11.2024