Мінімальная заработная плата ў Беларусі за верасень індэксуецца на 72%, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
"Мінімальная заработная плата за верасень гэтага года індэксуецца на 72% (індэкс спажывецкіх цэн за верасень 2011 года перавысіў 5-працэнтны парог да жніўня 2011 года — часу папярэдняй індэксацыі)", — адзначылі ў ведамстве.
Месячная мінімальная зарплата за верасень гэтага года складае 778.500 рублёў, гадзінная мінімальная заработная плата — 4.590 рублёў.
Нагадаем, што папярэдняя індэксацыя адбылася на 51,4% у жніўні. Тады МЗП складала 687.370 рублёў, гадзінная — 4.050 рублёў.
Згодна з законам "Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы", памер мінімальнай зарплаты, устаноўлены заканадаўствам і праіндэксаваны, з`яўляецца абавязковым для наймальніка ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/232/9827
Текущая дата: 07.11.2024