Аляксандр Лукашэнка не збіраецца ісці на перамовы з апазіцыяй. Аб гэтым ён заявіў 9 верасня, адказваючы на пытанні журналістаў падчас наведвання Цэнтральнага аўтавакзала ў Мінску.
"Яны сядзелі пад венікам, дзялілі гэтыя "зялёныя", якія ім кінулі з-за мяжы, і тут раптам пачулі, што Лукашэнка штосьці сказаў. Яны гэта ўспрынялі як перамовы з апазіцыяй. Я пра перамовы не гаварыў і гаварыць не збіраюся. Я ні з кім з іх не збіраюся перагаворвацца", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Ён растлумачыў, што прапанаваў розным грамадскім сілам і рухам сесці за круглы стол, абмеркаваць праблемы і ўнесці разумныя прапановы. "Увесь палітычны спектр павінен быць прадстаўлены — і саюз жанчын, і прафсаюзы, і нашы, і не нашы, і яны, ад улады хтосьці будзе", — канкрэтызаваў Лукашэнка магчымы фармат перамоў. "Калі за гэтым круглым сталом будзе выпрацавана штосьці добрае, станоўчае, мы з задавальненнем гэта ўспрымем. У нас улада не закасцянелая", — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Нагадаем, 29 жніўня, выступаючы на нарадзе педагагічнага актыву ў Мінску, Лукашэнка прапанаваў "усім разважным людзям, якія любяць сваю краіну, да якога б палітычнага лагера яны ні належалі, сесці за круглы стол, паглядзець адзін аднаму ў вочы і рэальна ацаніць, хто чаго варты і што можа зрабіць для эфектыўнага паляпшэння сітуацыі ў краіне". "Хочаце ваяваць і змагацца — калі ласка: змагайцеся ў адкрытай дыскусіі, даказвайце сваю праўду, адстойвайце свой пункт гледжання", — дадаў Лукашэнка.
Прадстаўнікі апазіцыі ўспрынялі гэта як запрашэнне да дыялогу. Пасля правядзення перамоў на гэту тэму яны заявілі: пачатак дыялогу з уладай магчымы толькі пасля вызвалення і поўнай рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных. Такой жа пазіцыі прытрымліваюцца прадстаўнікі ЕС.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/235/9112
Текущая дата: 06.11.2024