Белорусский портал в Казахстане

Вішня не здаецца восені на вуліцы Матросава



Восень на двары, цвітуць вішні. У Магілёве сапраўды распусцілася вішня — на вуліцы Аляксандра Матросава ў мікрараёне Задняпроўе.

Біёлагі тлумачаць, што гэта, безумоўна, з`ява анамальная, але апошнім часам, калі ўлічваць змяненні клімату, ужо і нярэдкая. Кожную цёплую восень магілёўцы назіраюць цвіценне дрэў — то яблынь, то вярбы. Цяпер вось зацвіла вішня.

Навукоўцы гавораць, што часцей пасля восеньскага цвіцення дрэва бярэ паўзу і наўрад ці дасць плады ў наступным сезоне. Аднак пакуль парадуемся незвычайнаму восеньскаму падарунку — прыгожаму вішнёваму цвету.

Звязда, 15 верасня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/235/9251
Текущая дата: 06.11.2024