Унікальную аперацыю па перасадцы печані 20-месячнаму дзіцяці выканалі ў РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак. Ліяна Буйнавец з Мазыра атруцілася бледнай паганкай.
Аперацыя ўнікальная тым, што лік ішоў літаральна на гадзіны, урачы не паспявалі абследаваць маму і тату маленькай пацыенткі ў якасці патэнцыйных донараў печані і выканалі перасадку печані ад 8-месячнага дзіцяці. Аперацыя прайшла з 24 на 25 жніўня і працягвалася каля 10 гадзін. У яе правядзенні ўзялі ўдзел 20 медсупрацоўнікаў. Цяпер Ліяна з мамай і татам знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак пад наглядам урачоў.
Звязда, 1 верасня 2011
Звязда, 1 верасня 2011
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/236/8947
Текущая дата: 06.11.2024