Белорусский портал в Казахстане

Сумесная штабная трэніроўка дае магчымасць аб’етыўна ацаніць стан узброеных сіл



Члены Пастаяннага савета пры арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, кіраўніцтва Сакратарыята і Аб`яднанага штаба АДКБ высока ацанілі сістэму і ўзровень баявой падрыхтоўкі ваеннаслужачых 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады Узброеных Сіл Беларусі.

Пра гэта 29 ліпеня журналістам паведаміў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.

Члены Пастаяннага савета пры АДКБ азнаёміліся з узроўнем баявой падрыхтоўкі мабільнай брыгады і яе тэхнічным аснашчэннем. На палігоне ў Віцебскім раёне ўдзельнікі назіралі за дзеяннямі ваеннаслужачых сіл спецыяльнай аперацыі Узброеных Сіл Беларусі.

Ваеннаслужачыя 103-й мабільнай брыгады прадэманстравалі высадку без парашутаў, а таксама работу вадалазных падраздзяленняў. Акрамя таго, члены Пастаяннага Савета АДКБ сталі назіральнікамі за ходам правядзення выпрабаванняў на права ўзнагароджання нагрудным знакам Мінабароны Беларусі "Доблесць і майстэрства".

Звязда
30 ліпеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/238/8253
Текущая дата: 06.11.2024