Устаноўлена, што выбухоўка была амерыканскай вытворчасці.
Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення спецыяльных экспертыз Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Уладзіміра Атрашкова, выбухоўка адносіцца да пластычных выбуховых рэчываў амерыканскай вытворчасці С-4. Яе часта выкарыстоўваюць для здзяйснення тэрарыстычных актаў.
У краіну прыбылі некалькі пасылак з выбухоўкай, замаскаванай пад бытавыя прыборы. «Яе хапіла б, каб пусціць пад адхон адразу некалькі цягнікоў ці зладзіць тэракт сярод людзей падчас святкавання 9 Мая», — распавялі ў навінавым эфіры.
Канфіскаваны таксама электрадэтанатары. У цэлым можна было сабраць некалькі выбуховых прылад.
«Моладзь, якая цяпер затрыманая і дае прызнальныя паказанні, аб’ядноўвае знаёмства з яшчэ адным грамадзянінам Беларусі. Ён знаходзіцца ў Кіеве. Атрымаўшы заданне ад Галоўнай управы разведкі Мінабароны Украіны, знайшоў выканаўцаў у Беларусі», — заявілі ў эфіры тэлеканала.
Раней былі апублікаваны спецыяльна размытыя фатаграфіі і імёны «дзеючых асоб»: Валерый — 23 гады, Вікторыя — 29 гадоў, Ганна — 24 гады і Андрэй — 29 гадоў.
Тэлеканал АНТ анансаваў фільм-расследаванне «Забойная пасылка» па матэрыялах КДБ аб спыненні спробы здзейсніць тэракты ў Беларусі на 9 Мая. Яго пакажуць 10 мая ў вячэрнім эфіры тэлеканала.
Звязда, 10 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/24/69434
Текущая дата: 31.12.2024