Падчас несанкцыянаваных акцый, якія арганізуюцца праз сацыяльныя сеткі, магчымыя правакацыі з прымяненнем спецсродкаў — выбуховых пакетаў, петард, аж да агнястрэльнай зброі. Пра гэта заявіў журналістам 15 чэрвеня часовы выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.
Паводле яго слоў, гэтыя правакацыі могуць быць зладжаныя арганізатарамі акцый. "У гэтыя правакацыі могуць быць уцягнутыя простыя грамадзяне і могуць пацярпець", — заявіў Шалькевіч.
Пры гэтым ён прызнаў, што міліцыі будзе даволі складана адрозніць чалавека, які "гуляе ў рамках акцыі", ад звычайнага прахожага.
Арганізацыю несанкцыянаваных масавых акцый праз сацыяльныя сеткі Шалькевіч назваў "новым спосабам арганізацыі масавых беспарадкаў".
Прадстаўнік МУС паведаміў: цяпер органы ўнутраных спраў сумесна з іншымі праваахоўнымі структурамі ўстанаўліваюць тых, хто не толькі размяшчае ў інтэрнэце заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях, але і дае ўказанні на размяшчэнне падобнай інфармацыі.
Гэтыя заклікі накіраваныя "на дэстабілізацыю абстаноўкі ў грамадстве, на залучэнне простых грамадзян ва ўдзел у масавых беспарадках", падкрэсліў Шалькевіч.
"Органы ўнутраных спраў гатовы забяспечыць парадак ва ўсёй краіне, у тым ліку ў сталіцы. Любыя спробы дэстабілізаваць абстаноўку будуць спыняцца", — заявіў ён.
На пытанне, ці будзе сёння вечарам закрыты доступ на Кастрычніцкую плошчу, Шалькевіч не адказаў.
Нагадаем, 14 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сельгаспрадпрыемства "Азярыцкі-Агра" Смалявіцкага раёна, паабяцаў не дапусціць у Беларусі забастовак і несанкцыянаваных акцыі. "У нас "свядомыя" ў Мінску ў сацыяльных сетках, інтэрнэце заклікаюць да забастовак. Я так буду глядзець, назіраць, а потым як шарахну — не паспеюць за мяжу перабегчы", — заявіў Лукашэнка.
У той жа дзень Генпракуратура заклікала грамадзян "не паддавацца на правакацыйныя заклікі і ўстрымацца ад удзелу ў незаконных акцыях". "Асобы, вінаватыя ў арганізацыі або ўдзеле ў незаконных масавых мерапрыемствах, могуць быць прыцягнутыя да ўстаноўленай законам адказнасці", — папярэдзіла Генпракуратура.
Першая "акцыя маўклівай салідарнасці", ініцыятарамі якой выступілі актывісты групы "ВКонтакте", прайшла ў Мінску роўна тыдзень таму, 8 чэрвеня, і доўжылася каля гадзіны. На Кастрычніцкай плошчы сабраліся некалькі соцень чалавек — яны сядзелі на прыступках Палаца Рэспублікі, стаялі на плошчы невялікімі групамі, гулялі.
Другую акцыю плануецца правесці сёння ўвечары.
У інтэрнэце працягваюць распаўсюджвацца заклікі да жыхароў Беларусі прыходзіць штотыдзень у пэўны дзень на галоўную плошчу свайго горада, каб узяць удзел у мірнай доўгатэрміновай акцыі салідарнасці "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/241/7194
Текущая дата: 06.11.2024